Сейф
Новости банка

Міжнародныя разлікі


МІЖНАРОДНЫЯ БАНКАЎСКІЯ ПЕРАВОДЫ

ААТ “ААБ Беларусбанк” мае вялікі вопыт у галіне міжнародных банкаўскіх пераводаў.

Выкарыстанне перадавых банкаўскіх тэхналогій, уключаючы SWIFT і іншыя сучасныя тэлекамунікацыйныя сістэмы, у спалучэнні з эфектыўнай работай карэспандэнцкіх рахункаў НОСТРО, адкрытых у вядучых банках свету, дазваляе нашым кліентам у найкарацейшы тэрмін ажыццяўляць разлікі са сваімі контрагентамі.

Пры ажыццяўленні міжнароднага банкаўскага пераводу выкарыстоўваецца аўтаматызаваная сістэма прыёму і апрацоўкі даручэнняў на міжнародны перавод ад філіялаў, размешчаных на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.


Узнагароджванні за банкаўскія аперацыі  па міжнародных банкаўскіх переводах 


Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па телефоне (017)222-26-25 альбо ў філіялах банка.

 

ДАКУМЕНТАРНЫЯ РАЗЛІКІ

 

 ААБ “Беларусбанк” прадастаўляе разнастайныя паслугі па дакументарных разліках з выкарыстаннем шырокага спектру інструментаў: акрэдытываў, гарантый, інкаса.

 

Акрэдытывы

 

Дакументарны акрэдытыў — гэта цвёрды абавязак банка-эмітэнта выплаціць прадаўцу (бенефіцыяру) вызначаную суму пры своечасовым прадастаўленні дакументаў, што адпавядаюць умовам дагавора.

 

Пераважнасці акрэдытываў 

  1. Акрэдытыў надзейна страхуе многія рызыкі, з якімі сутыкаецца прадпрыемствы пры ажыццяўленні знешнеэканамічнай дзейнасці.
  2. Акрэдытыў з’яўляецца вельмі гібкім разліковым інструментам, які можна выкарыстоўваць для разлікаў па самых разнастайных здзелках кліентаў.
  3. Акрэдытаў з’яўляецца інструментам, правілы выкарыстання якога вызначаны аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыяй і прызнаюцца практычна ва ўсім свеце. Гэта выгадна як кліентам, так і банкам, паколькі кожны ўдзельнік здзелкі мае дакладнае прадстаўленне аб сваіх правах, абавязках і стандартных патрабаваннях, якія прад’яўляюцца да ўсіх удзельнікаў аперацыі.
  4. Акрэдытыў зручны ў якасці інструмента кароткатэрміновага фінансавання.

Гарантыі

 

Гарантыя — гэта пісьмовае гарантыйнае абавязацельства банка-гаранта выканаць плацеж супраць прад’яўлення пісьмовага плацежнага трэбавання і, магчыма, іншых, зазначаных у гарантыі дакументаў, у адпаведнасці з умовамі дагавора-кантракта.

 

Пераважнасці выкарыстання банкаўскіх гарантый 

  1. Гарантыя аплаты для прадаўца за ўжо пастаўлены тавар альбо паслугу.
  2. Адтэрміноўка аплаты для пакупніка за ўжо пастаўлены тавар на ўвесь тэрмін дзеяння гарантыі.
  3. Гарантыя якаснага выканання кантракта.
  4. Памяркоўныя выдаткі пакупніка і прадаўца і больш раўнамернае размеркаванне гэтых выдаткаў па часе.

Дакументарнае інкаса

 

Дакументарнае інкаса ўяўляе сабою ажыццяўленне банкам пакупніка плацяжу на падставе атрыманых з банка прадаўца фінансавых дакументаў, якія змяшчаюць трэбаванні аб ажыццяўленні плацяжу, суправаджаемых камерцыйнымі дакументамі (рахункі, транспартныя дакументы, таварараспараджальныя дакументы).

 

Пераважнасці дакументарнага інкаса

 

1. Прастата і нізкая вартасць выканання аперацыі.

2. Перадача непасрэдна дакументаў супраць аплаты альбо акцэпта пераводнага вэксаля.


 

Узнагароджванні  за банкаўскія аперацыі па дакументарных акрэдытывах і інкаса

 

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне (017) 222-45-91 альбо ў філіялах банка.

 
RATING ALL.BY