| ФІЗІЧНЫМ АСОБАМ |
| КАРПАРАТЫЎНЫМ КЛІЕНТАМ |
| ФIНАНСАВЫМ IНСТЫТУТАМ |
| ВАЛЮТНА-АБМЕННЫЯ АПЕРАЦЫІ |
![]() |
![]() Грашовыя пераводы "Стрыж"Што такое пераводы «Стрыж»?Самы хуткі спосаб перавесці грошы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. TM Грашовы перавод «Стрыж» Сістэма грашовых пераводаў «Стрыж» — гэта сістэма хуткіх грашовых пераводаў фізічных асобаў без адкрыцця рахунку ў беларускіх рублях на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, не звязаных з ажыццяўленнем прадпрыймальніцкай дзейнасці. Электронныя тэхналогіі, якія прымяняе ААТ “ААБ Беларусбанк”, дазваляюць пераводзіць грошы ў межах Рэспублікі Беларусь на любую адлегласць на працягу 10—15 хвілін. Грошы можна адправіць і атрымаць толькі ў пункце абслугоўвання сістэмы грашовых переводаў «Стрыж». Для ажыццяўлення переводу кліентам, як адпраўніку, так і атрымальніку, не патрэбна адкрываць рахунак і запаўняць мноства формаў і заяў. Па пажаданню кліента пункт абслугоўвання адпраўніка переводу можа паведаміць на адрас альбо па тэлефоне атрымальніка грашовых сродкаў аб адпраўленым на яго імя пераводзе. Сістэма грашовых переводаў «Стрыж» зручная і выгадная сваёй імгненнасцю, нізкімі тарыфамі. Камісійнае ўзнагароджванне за перавод грашовых сродкаў складае ўсяго 2% ад сумы, але не болей 10 тыс. рублёў. У бліжэйшым пункце абслугоўвання пераводаў па сістэме “Стрыж” неабходна запоўніць бланк заявы на перавод грашовых сродкаў, прад’явіць спецыялісту пункта абслугоўвання дакумент, які пацвярджае асобу адпраўніка, унесці асноўную суму пераводу і суму камісійнага ўзнагароджвання і атрымаць пацверджанне аб пераводзе грашовых сродкаў.
У пункце абслугоўвання сістэмы грашовых пераводаў “Стрыж”, указаным у заяве адпраўніком пераводу, атрымальніку неабходна запоўніць бланк заявы на атрыманне грошай, прад’явіць спецыялісту пункта абслугоўвання дакумент, які пацвярджае асобу, і атрымаць грошы.
|