Сейф
Новости банка

Дарожныя чэкі


 

» Для чаго выкарыстоўваюцца дарожныя і ашчадныя чэкі «American Express»?
» Пераважнасці дарожных чэкаў ?
» Пераважнасці паслуг ААТ "ААБ Беларусбанк" па куплі і продажу дарожных чэкаў .
» Установы банка, якія ажыццяўляюць аперацыі з чэкамі .
» Звесткі аб месцах бескамісійнага пераводу ў наяўныя грошы дарожных чэкаў у рэжыме рэальнага часу.

Камерцыйныя чэкі

» Камерцыйныя чэкі
» Узнагароджванні за банкаўскія аперацыі па аперацыях з камерцыйнымі чэкамі. 

Дарожныя чэкі

 ААТ “ААБ Беларусбанк” прапануе кліентам — фізічным асобам паслугі па куплі і продажу дарожных і ашчадных чэкаў «American Express ».

 

Для чаго выкарыстоўваюцца дарожныя і ашчадныя чэкі «American Express»?  

 

  • Пры паездках за мяжу – для поўнага бяспечнага захавання наяўнай замежнай валюты.
  • Пры атрыманні ўезднай візы ў консульскіх установах замежных дзяржаў – для прад’яўлення ў якасці  доказу наяўнасці сродкаў на існаванне за мяжою.

Забеспячэнне захаванасці наяўных грошай..

 

ААТ “ААБ Беларусбанк” прапануе БЕЗ КАМІСІІ набыць дарожныя чэкі « American Express»

Сёння Вы маеце магчымасць не баяцца за свае наяўныя грошы ў паездцы альбо пры захаванні дома, таму што чэкі «American Express» заберагуць іх лепш за любыя замкі і сейфы. Пры куплі Вы падпісваеце чэкі «American Express», дадзеныя аб іх заносяцца ў інфармацыйную базу, і чэкі становяцца імяннымі. Таму ў выпадку страты альбо крадзяжу Вашы чэкі будуць адноўлены, як правіла, на працягу 24 гадзін пасля звароту ў “American Express” (пры выкананні ўмоў Пагаднення аб куплі*).

* Гл. Умовы Пагаднення чэкаў “American Express ” на сайце:: http://www.amex.ru/ 

Звесткі аб месцах безкамісійнага пераводу ў наяўныя грошы дарожных чэкаў у рэжыме рэальнага часу

Пераважнасці дарожных і ашчадных чэкаў?

 ·  Дарожныя і ашчадныя чэкі надзейней, чым наяўныя грошы.
Калі Вашы чэкі будуць згублены, скрадзены альбо знішчаны, Вы не страціце Вашы грошы. Кампанія «American Express» аднаўляе Вашы чэкі на працягу 24 гадзін пасля паведамлення аб іх страце. Атрымаць наяўныя грошы па Вашых чэках не мае магчымасці ніхто, акрамя Вас.

·  Дарожныя і ашчадныя чэкі з’яўляюцца бестэрміновымі.
Вы маеце магчымасць захоўваць набытыя чэкі як мага доўга. Магчымасць атрымання наяўных грошай па дарожных чэках не залежыць ад даты іх набыцця.

·  Дарожныя чэкі могуць выкарыстоўвацца ў любой краіне свету.
Дзе б Вы ні знаходзіліся, Вы маеце магчымасць абмяняць дарожныя чэкі на наяўную валюту ў банках, бюро па абмену валюты і турысцкіх агенцтвах, уключаючы 1700 прадстаўніцтваў «American Express». Дарожныя чэкі «American Express» таксама выкарыстоўваюцца для аплаты аднолькава з наяўнымі грашыма ў сотнях тысяч гасцініц, магазінаў і рэстаранаў.

 

Пераважнасці паслуг ААТ “ААБ Беларусбанк” па куплі і продажу дарожных і ашчадных чэкаў.

  ·  Нізкі ўзровень платы за паслугі.

Купля дарожных і ашчадных чэкаў «American Express» — 1,0% ад сумы мінімум 5 долараў ЗША.

Прыём і аплата дарожных і ашчадных чэкаў «American Express» на ўмовах інкаса — 2% ад сумы, мінімум 20 долараў ЗША, максімум 600 долараў ЗША.

  ·  Бясплатны зварот дарожных і ашчадных чэкаў.

Калі Вы набылі дарожныя чэкі ў ААТ “ААБ Беларусбанк” і не выкарысталі іх, па Вашым жаданні банк купляе дарожныя і ашчадныя чэкі без спагнання платы за паслугі.

  ·  Зручнасць.

У ААТ “ААБ Беларусбанк” Вы маеце магчымасць набыць дарожныя і ашчадныя чэкі ў доларах і еўра розных наміналаў (20, 50, 100, 500, 1000 долараў ЗША і 50, 100, 200, 500 еўра).

 
RATING ALL.BY