Навіны банка і прэс-рэлізы
02.05.2024

Пад 4% і не толькі. Усё пра крэдыты ў новым нумары часопіса «PRO Беларусбанк»

1

Хтосьці іх баіцца, а для кагосьці яны найлепшыя сябры і памочнікі. У новым выпуску часопіса «PRO Беларусбанк» пагаворым пра крэдыты.

Самы выгадны, не пабаімся гэтага слова, з усіх, што прапануе фінансавы рынак — гэта крэдыт Беларусбанка «На родныя тавары». Ён выдаецца ўсяго пад 4% тэрмінам да 3 гадоў. Расказваем, ці ўсім дадуць крэдыт, колькі трэба зарабляць, каб яго аформіць, і што з яго дапамогай можна купіць.

Не менш актуальна для беларусаў атрымаць грошы ў доўг на новенькі аўтамабіль. Эксперты банка прааналізавалі аўтарынак і расказалі чытачам, якім машынам аддаюць перавагу жыхары нашай краіны (спойлер: у нас шмат прыхільнікаў Geely), якія маркі будуць папулярныя сёлета і як банк можа дапамагчы ў іх набыцці. Усё прасцей, чым вам здаецца.

На старонках часопіса вы знойдзеце яшчэ шмат карыснай інфармацыі на тэму пазык. Разам з вамі на простай мове пагаворым пра складаную банкаўскую тэрміналогію, каб вы ўпэўнена адчувалі сябе на этапе падпісання дагавораў. Даведаемся меркаванне псіхолага на тэму, ці варта браць крэдыты.

Дарэчы, калі ўбачыце свежы выпуск часопіса на століку ў аддзяленні — не саромейцеся забраць яго з сабой. Можаце спакойна пачытаць дома і падзяліцца з сябрамі.

А анлайн-версія для нашых чытачоў ужо даступна па спасылцы.

Управление коммуникаций, маркетинга и рекламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!