Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі файлаў cookie ў ААТ «ААБ Беларусбанк»

ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей – Банк) выкарыстоўвае файлы cookie для паляпшэння функцыянальнасці афіцыйнага вэб-сайта www.belarusbank.by, (далей – сайт), павышэння зручнасці выкарыстання і эфектыўнасці карыстальніцкага вопыту.

Банк адказна ставіцца да даных, якія карыстальнікі прадастаўляюць шляхам выкарыстання сайта Банка. Пры наведванні сайта Банка карыстальнік можа пагадзіцца або адмовіцца ад выкарыстання файлаў cookie.

Банк не перадае файлы cookie трэцім асобам і не выкарыстоўвае іх для ідэнтыфікацыі суб’ектаў персанальных даных.

Што такое файлы cookie?

Файлы cookie ўяўляюць сабой невялікія фрагменты даных, якія накіраваны вэб-серверам і захоўваюцца на ўстройстве карыстальніка. Вэб-кліент (звычайна вэб-браўзер) кожны раз пры спробе адкрыць старонку адпаведнага сайта перасылае гэты фрагмент даных вэб-серверу.

Файлы cookie дапамагаюць Банку захаваць перавагі карыстальнікаў, прасачыць агульную дынаміку ўзаемадзеяння з сайтам і палепшыць карыстальніцкі вопыт у будучым.

Карыстальнікі могуць настроіць свае ўстройствы так, каб яны аўтаматычна прымалі ўсе файлы cookie або папярэджвалі кожны раз, калі сайт спрабуе запісаць свой cookie на жорсткі дыск карыстальніка абозусім не прымаць ніякіх cookie-файлаў.

Якія файлы cookie выкарыстоўваюцца на сайце Банка?

На сайце Банка выкарыстоўваюцца сеансавыя і пастаянныя файлы cookie. Сеансавые файлы cookie захоўваюцца часова, пакуль карыстальнік не закрые браўзер. Пастаянныя файлы cookie захоўваюцца і пасля завяршэння работы браўзера, пакуль карыстальнік не забароніць іх захоўванне праз настройкі свайго браўзера.

На сайце Банка выкарыстоўваюцца наступныя тыпы файлаў cookie:

- функцыянальныя файлы cookie: гэты від файлаў cookie дазваляе ўдасканальваць узаемадзеянне карыстальніка з сайтам. Дзякуючы ім захоўваюцца настройкі (выбар параметраў), якія робіць карыстальнік падчас свайго візіту. Напрыклад, моўная версія сайта, з якой ён любіць працаваць;

- прадукцыйныя файлы cookie: такія файлы cookie збіраюць інфармацыю аб спосабе ўзаемадзеяння карыстальніка з сайтам і дапамагаюць зразумець яго сферы інтарэсаў, а таксама статыстычна вымераць эфектыўнасць прадстаўленай на сайце інфармацыі.

Такія даныя могуць выкарыстоўвацца ў акаўнтах аналітычных сістэм Google Analytics і Яндэкс.Метрыка, якія прадастаўляюць Банку ананімную інфармацыю аб статыстыцы, для збору абагульненай статыстыкі па ўзаемадзеянні карыстальнікаў з сайтам у мэтах паляпшэння функцыянавання сайта, удасканальвання прадастаўляемых прадуктаў і паслуг Банка і прадастаўлення больш рэлевантнай інфармацыі па іх, аналізу пажаданняў карыстальніка для распрацоўкі больш выгадных і цікавых прапаноў у будучым, колькасці карыстальнікаў, якія наведваюць сайт;

- файлы cookie для аналітыкі Yandex: сайт выкарыстоўвае сэрвіс аналітыкі Яндэкс.Метрыка, прадастаўляемы кампаніяй ТАА «ЯНДЭКС» (далей — Яндэкс). Сабраная пры дапамозе cookie інфармацыя не можа ідэнтыфікаваць карыстальніка, аднак можа дапамагчы Банку палепшыць працу свайго сайта. Яндэкс апрацоўвае гэту інфармацыю для ацэнкі карыстання сайта, складання для Банка справаздач аб дзейнасці сайта Банка. Яндэкс апрацоўвае гэту інфармацыю ў парадку, устаноўленым ва ўмовах выкарыстання сэрвісу Яндэкс.Метрыка.

На сайце Банка выкарыстоўваецца інструмент аналізу Вэбвізар Яндэкса, з дапамогай якога запісваюцца выпадкова выбраныя наведванні (толькі з ананімным IP-адрасам). Такім чынам, справаздачы складаюцца з рухаў мышы, пстрычак і выкарыстання клавіятуры, якія дазваляюць візуалізаваць адлюстраванне асобных наведванняў гэтага сайта ў форме так званых сесійных п’ес і ацаніць іх праз цеплавыя карты. Гэтыя дзеянні накіраваны на ўнясенне патэнцыяльных паляпшэнняў на гэтай старонцы. Даныя, сабраныя Вэбвізарам, не з’яўляюцца асабістымі данымі і не перадаюцца трэцім асобам.   Адмовіцца ад выкарыстання даных файлаў cookie можна, выбраўшы адпаведныя настройкі ў браўзере. Таксама карыстальнік можа выкарыстоўваць наступную інструкцыю;

- файлы cookie для аналітыкі Google: гэтыя файлы не ідэнтыфікуюць карыстальнікаў, а збіраюць ананімную статыстыку аб узаемадзеянні карыстальнікаў з сайтам. Банк выкарыстоўвае атрыманыя даныя для ўнутранага даследавання, каб палепшыць зручнасць выкарыстання сайта, удасканальваць прадукты і паслугі, каб прадастаўляць больш рэлевантную інфармацыю для карыстальнікаў. 

Сайт Банка выкарыстоўвае Google Analytics з пашырэннем для ананімнага збору IP-адрасоў (так званая IP-маскіроўка) і аперыруе сабранай інфармацыяй для ацэнкі выкарыстання сайта карыстальнікамі, для стварэння свадных справаздач аб дзейнасці сайта і для прадастаўлення іншых паслуг, звязаных з выкарыстаннем сайта. IP-адрас, накіраваны браўзерам карыстальніка, у сувязі з выкарыстаннем Google Analytics, не звязаны з іншымі данымі Google;

- файлы cookie Webim: атрымаць кансультацыю ў супрацоўніка Банка можна праз убудаваны чат Webim, прадастаўлены кампаніяй ТАА «ВЕБІМ.РУ» (даныя файлаў cookie Webim збіраюцца ў адпаведнасці з Палітыкай канфідэнцыяльнасці Webim).

Выкарыстанне даных файлаў cookie Webim дазваляе Банку адкарэкціраваць змест асобных раздзелаў вэб-сайта Банка у адпаведнасці з патрэбамі карыстальнікаў і тым самым палепшыць якасць прадастаўляемых банкаўскіх паслуг;

- строга абавязковыя файлы cookie: гэты тып файлаў cookie патрабуецца для забеспячэння функцыянавання сайта і не падлягаюць адключэнню, неабходны для прагляду зместу сайта Банка і атрымання доступу да яго функцыяналу. Такія даныя карыстальнікаў не перадаюцца ў іншыя аналітычныя сістэмы.

Гэтым паведамляем, што ананімныя карыстальніцкія даныя, збіраемыя з дапамогай названых вышэй файлаў cookie, выкарыстоўваюцца выключна ў мэтах павышэння якасці ўзаемадзеяння карыстальнікаў з сайтам Банка і не прадугледжваюць ідэнтыфікацыю фізічных асоб. Такімі данымі карыстальнікі могуць кіраваць па сваім уласным меркаванні.

Магчымасць кіравання файламі cookie.

Файламі cookie можна кіраваць самастойна. Выкарыстоўваемы карыстальнікам браўзер і (або) устройства можа дазваляць блакіраваць, выдаляць або іншым чынам абмяжоўваць  выкарыстанне файлаў cookie. Для атрымання падрабязных звестак аб кіраванні файламі cookie рэкамендуем скарыстацца інструкцыяй, прапанаванай распрацоўшчыкамі выкарыстоўваемага браўзера або ўстройства.

Карыстальнікі могуць прыняць або адхіліць усе апрацоўваемыя на сайце файлы cookie, акрамя строга абавязковых. Пры гэтым карэктная праца сайта магчыма толькі ў выпадку выкарыстання неабходных файлаў cookie. У выпадку іх адключэння можа спатрэбіцца здзейсніць паўторны выбар пераваг файлаў cookie, моўнай версіі сайта, а таксама можа некарэктна адлюстроўвацца версія сайта Банка.

Апрацоўваемыя файлы cookie знішчаюцца або абязлічваюцца пры дасягненні названых для іх выкарыстання мэт. Пры гэтым:

- сеансавыя файлы cookie захоўваюцца часова, пакуль карыстальнік сайта не закрые браўзер;

- настройкі cookie захоўваюцца не больш за год;

- пры выбары версіі для людзей з паслабленым зрокам, частка файлаў cookie  захоўваецца падчас карыстання сайтам, а астатнія не больш за суткі;

- пры выбары моўных пераваг на сайце, файлы cookie захоўваюцца не больш за год;

- неабходныя для функцыянавання вэб-аналітычнай платформы Google Analytics, Яндэкс.Метрыка сеансавыя файлы cookie, якія ўстаноўлены на серверы Банка і не перадаюцца трэцім асобам, захоўваюцца падчас карыстання сайтам, а астатнія не больш за год.

Настройка обработки cookie-файлов сайта Банка

Абавязковыя файлы cookie

Гэты тып файлаў cookie патрабуецца для забеспячэння функцыянавання сайта і не падлягаюць адключэнню, неабходны для прагляду зместу сайта Банка і атрымання доступу да яго функцыяналу. Такія даныя карыстальнікаў не перадаюцца ў іншыя аналітычныя сістэмы.


Функцыянальныя файлы cookie

Дазваляюць забяспечыць індывідуальны вопыт выкарыстання Сайта і ўстанаўліваюцца ў адказ на дзеянні карыстальніка. Напрыклад, выбар версіі для асоб са слабым зрокам і выбар мовы. Гэты від cookies не захоўваецца на серверах Сайта, не выкарыстоўваецца інакш як для карэктнага адлюстравання інфармацыі карыстальнікам Сайта і не перадаецца трэцім асобам.


Файлы cookie для Yandex і Google аналітыкі

Данные файлы собирают анонимную статистику о взаимодействии пользователей с сайтом. Банк использует полученные данные для внутреннего исследования, чтобы улучшить удобство использования сайта, совершенствовать продукты и услуги, чтобы предоставлять более релевантную информацию для пользователей.

 

Адмова ад апрацоўкі карыстальніцкіх даных, якія перадаюцца файламі cookie.

Перш чым адмовіцца ад апрацоўкі карыстальніцкіх даных, якія перадаюцца файламі cookies, адключыўшы іх у настройках свайго браўзера, прапануем ўважліва ўзважыць усе плюсы і мінусы такога рашэння.

Файлы cookie – невялікія фрагменты даных, якія захоўваюцца на камп’ютары карыстальніка для ўліку персанальных настроек і карыстальніцкіх пераваг, а таксама для вядзення статыстыкі аб карыстальніцкім вопыце пры рабоце з канкрэтным сайтам.

Пры аналізе статыстыкі сайт Банка атрымлівае толькі абагульненыя даныя ад аналітычных сістэм. Апошнія не прадастаўляюць ніякіх звестак адносна канкрэтных персанальных даных карыстальніка, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць яго як асобу: ні імя, ні прозвішча, ніякіх іншых ідэнтыфікуючых даных.

Адключэнне выкарыстання файлаў cookie можа пацягнуць за сабой шмат нязручнасцей, паколькі сайт або асобныя яго модулі могуць адлюстроўваць некарэктныя даныя або працаваць няправільна.

Пры жаданні адмовіцца ад выкарыстання файлаў cookie, просім адключыць файлы cookie ў настройках свайго браўзера. Для гэтага прапануем скарыстацца наступнымі спасылкамі на афіцыйныя крыніцы:

Інструкцыя па адключэнні файлаў cookie ў браўзеры Mozilla Firefox

Інструкцыя па адключэнні файлаў cookie ў браўзеры Google Chrome

Інструкцыя па адключэнні файлаў cookie ў браўзеры Opera

Інструкцыя па адключэнні файлаў cookie ў браўзеры Яндекс Браузере

Інструкцыя па адключэнні файлаў cookie ў браўзеры Safari

Інструкцыя па адключэнні файлаў cookie ў браўзеры Internet Explorer