Зваротная сувязь
З мэтай павышэння якасці прадастаўляемага сэрвісу ў падраздзяленнях і сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання ААТ «ААБ Беларусбанк» Вы можаце пакінуць электроннае паведамленне.
Электроннае паведамленне разглядаецца ў тэрмін не пазней за 5 працоўных дзён, наступных за днём рэгістрацыі (пры неабходнасці, тэрмін разгляду можа быць падоўжаны да 1-го месяца). Па выніках разгляду Вам будзе накіраваны адказ на адрас электроннай пошты, пазначаны пры запаўненні формы зваротнай сувязі. Электронныя паведамленні падаюцца на рускай, беларускай, англійскай або нямецкай мовах. Не разглядаюцца электронныя паведамленні:- якія з’яўляюцца ананімнымі (пазначаныя прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы не адпавядаюць сапраўднасці);
- якія не змяшчаюць сутнасці;
- якія змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы і (або) выразы; шкоднасныя складнікі ва ўкладзеных файлах (спасылках); пытанні, рашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Банка;
- якія паступілі ад юрыдычнай асобы (для накіравання паведамлення ў Банк ад імя юрыдычнай асобы рэалізаваны сэрвіс «Кіраванне якасцю абслугоўвання»). Не накіроўваюцца адказы на электронныя паведамленні:
- якія змяшчаюць толькі падзячныя водгукі або прапановы па ўдасканаленні працы Банка;
- якія змяшчаюць просьбу заяўніка не накіроўваць адказ. Пры атрыманні інфармацыі аб супрацьпраўных дзеяннях і неабходнасці інфармавання праваахоўных органаў Вам неабходна скарыстацца сэрвісам «Інфармаванне банка аб спробах махлярскіх дзеянняў».
Электроннае паведамленне
На электронныя паведамленні, накіраваныя ў банк з выкарыстаннем рубрыкі «Зваротная сувязь», не распаўсюджваецца дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Правы суб’екта персанальных даных і механізм іх рэалізацыі.