Крэдыты на набыццё жылля (незавершанага закансерваванага капітальнага будынку на зямельным участку, прызначаным для будаўніцтва жылога памяшкання)

nedv1

icon-big-1

да 20 гадоў
Тэрмін крэдыту

icon-5

14,4%

Крэдытны калькулятар Іпатэчныя офісы

icon3Умовы крэдытавання

Від крэдыту

Прымаемы спосаб забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы

Тэрмін вяртання (пагашэння) крэдыту

% стаўка (гадавых)

Спосаб вяртання (пагашэння) крэдыту і выплаты

працэнтаў за карыстанне ім

Памер крэдыту[1]

набыццё жылых памяшканняў (долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне)[2]:

 

да 20 гадоў[3]

стаўка рэфінансавання НБ[4] + 4,9 п.п.

 

дыферэнцыраваныя плацяжы/ ануітэтныя плацяжы

 

аднакватэрнага жылога дома у фізічных (юрыдычных) асоб (індывідуальных прадпрымальнікаў), за выключэннем забудоўшчыкаў:

 

да 90% кошту набыцця жылога памяшкання (долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне), у межах яго рыначнага кошту

і крэдытаздольнасці крэдытаатрымальніка

 

а) па крэдыце ў памеры, які не перавышае 150 тыс. рублёў

паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы), залог (іпатэка) нерухомай маёмасці крэдытаатрымальніка або трэцяй асобы, не абцяжаранага правамі трэціх асоб і арыштамі, і іншыя спосабы, прадугледжаныя заканадаўствам, акрамя залогу (іпатэкі) набываемага (набытага) з прыцягненнем крэдыту жылога памяшкання згодна з Указам № 130, залогу рухомай маёмасці, няўстойкі і страхавання рызыкі невяртання крэдыту

б) па крэдыце ў памеры звыш 150 тыс. рублёў

залог (іпатэка) набываемага (набытага) з прыцягненнем крэдыту жылога памяшкання, не абцяжаранага правамі трэціх асоб і арыштамі, згодна з Указам № 130 і паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы)

жылых памяшканняў у шматкватэрным або блакіраваным жылым доме ў фізічных (юрыдычных) асоб (індывідуальных прадпрымальнікаў), за выключэннем забудоўшчыкаў:

 

да 90% кошту набыцця жылога памяшкання (долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне), у межах яго разліковага кошту або рыначнага кошту (па выбары крэдытаатрымальніка)

і крэдытаздольнасці крэдытаатрымальніка

 

 

а) па крэдыце ў памеры, які не пкравышае 150 тыс. рублёў

паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы), залог (іпатэка) нерухомай маёмасці крэдытаатрымальніка або трэцяй асобы, не абцяжаранага правамі трэціх асоб і арыштамі, і іншыя спосабы, прадугледжаныя заканадаўствам, акрамя залогу (іпатэкі) набываемага (набытага) з прыцягненнем крэдыту жылога памяшкання згодна з Указам № 130, залогу рухомай маёмасці, няўстойкі і страхавання рызыкі невяртання крэдыту

б) па крэдыце ў памеры звыш 150 тыс. рублёў

залог (іпатэка) набываемага (набытага) з прыцягненнем крэдыту жылога памяшкання, не абцяжаранага правамі трэціх асоб і арыштамі, згодна з Указам № 130 і паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы)

аднакватэрнага жылога дома, жылых памяшканняў у шматкватэрным або блакіраваным жылым доме, у забудоўшчыкаў:

 

да 90 % кошту набыцця жылога памяшкання, у межах крэдытаздольнасці крэдытаатрымальніка

 

а) па крэдыце ў памеры, які не перавышае 150 тыс. рублёў

паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы), залог (іпатэка) нерухомай маёмасці крэдытаатрымальніка або трэцяй асобы, не абцяжаранага правамі трэціх асоб і арыштамі, і іншыя спосабы, прадугледжаныя заканадаўствам, акрамя залогу (іпатэкі) набываемага (набытага) з прыцягненнем крэдыту жылога памяшкання згодна з Указам № 130, залогу рухомай маёмасці, няўстойкі і страхавання рызыкі невяртання крэдыту

б) па крэдыце ў памеры звыш 150 тыс. рублёў

залог (іпатэка) набываемага (набытага) з прыцягненнем крэдыту жылога памяшкання, не абцяжаранага правамі трэціх асоб і арыштамі, згодна з Указам № 130 і паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы)

набыццё незавершанага закансерваванага капітальнага будынку на зямельным участку, прызначаным для будаўніцтва жылога памяшкання

паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы), залог (іпатэка) нерухомай маёмасці крэдытаатрымальніка або трэцяй асобы, не абцяжаранага правамі трэціх асоб і арыштамі, і іншыя спосабы, прадугледжаныя заканадаўствам, акрамя залогу рухомай маёмасці, няўстойкі і страхавання рызыкі невяртання крэдыту

да 90% кошту набыцця  незавершанага закансерваванага капітальнага будынку на зямельным участку, прызначаным для будаўніцтва жылога пямяшкання, у межах яго рыначнага кошту і крэдытаздольнасці крэдытаатрымальніка

Набыццё жылых памяшканняў, атрыманых па пагадненні аб адступным ад забудоўшчыкаў

паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы)

да 20 гадоў[5]

стаўка рэфінансавання НБ РБ4 + 3 п.п.

ануітэтныя плацяжы

да 90% кошту набыцця жылога памяшкання, у межах крэдытаздольнасці крэдытаатрымальніка

Выдача крэдыту згодна з заключанымі крэдытнымі дагаворамі ажыццяўляецца ў тэрмін не пазней за 30 каляндарных дзён пасля прадастаўлення заявы Крэдытаатрымальніка аб пералічэнні сродкаў, (у выпадку ўстанаўлення ў дагаворы куплі-продажу тэрміну ажыццяўлення разлікаў звыш 30 каляндарных дзён – у тэрміны, устаноўленыя дагаворам куплі - продажу.)

Пры прадастаўленні крэдыту на фінансаванне нерухомасці фізічным асобам, якія атрымліваюць фінансавую дапамогу дзяржавы на пагашэнне раней атрыманых крэдытаў у адпаведнасці з заканадаўствам, магчыма правядзенне ацэнкі плацежаздольнасці з улікам памеру штомесячна аказваемай фінансавай дапамогі.

Пры разліку памеру крэдыту выкарыстоўваюцца наступныя тэрміны, скарачэнні і іх азначэнні:

разліковы кошт – кошт жылога памяшкання (долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне) для вызначэння памеру крэдыту, разлічаны ААТ «ААБ Беларусбанк» на дату рэгістрацыі заявы-анкеты заяўніка для атрымання крэдыту на фінансаванне нерухомасці ў ААТ «ААБ Беларусбанк» для:

жылога памяшкання, размешчанага ў г.Мінску і ў населеным пункце Мінскай вобласці – зыходзячы з агульнай плошчы набываемага жылога памяшкання (долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне) і кошту 1 кв. метра агульнай плошчы жылога памяшкання (долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне) у беларускіх рублях, вызначанай з выкарыстаннем аналітычнай інфармацыі навукова-вытворчага дзяржаўнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальнае кадастравае агенцтва» аб сярэднеўзважанай цане на другасным рынку 1 кв. метра агульнай плошчы жылога памяшкання ў доларавым выражэнні для г. Мінска, размешчанай у свабодным доступе ў сетцы Інтэрнэт па адрасе https://analytics.nca.by, з прымяненнем ААТ «ААБ Беларусбанк» курса НБ на дату вызначэння разліковага кошту;

 жылога памяшкання, размешчанага ў абласным горадзе, а таксама ў населеным пункце на тэрыторыі адпаведнай вобласці (за выключэннем г. Мінска і Мінскай вобласці) – зыходзячы з агульнай плошчы набываемага жылога памяшкання (долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне) і кошту 1 кв. метра агульнай плошчы жылога памяшкання (долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне) у беларускіх рублях, вызначанай з выкарыстаннем аналітычнай інфармацыі навукова-вытворчага дзяржаўнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальнае кадастравае агенцтва» аб сярэдняй цане 1 кв. метра агульнай плошчы жылога памяшкання ў доларавым выражэнні па стане на апошні справаздачны квартал для адпаведнага абласнога горада, размешчанай у вольным доступе ў сетцы Інтэрнэт па адрасе https://analytics.nca.by, з прымяненнем ААТ «ААБ Беларусбанк» курса НБ на дату вызначэння разліковага кошту;

рыначны кошт – рыначны кошт жылога памяшкання, незавершанага закансерваванага капітальнага будынку на зямельным участку, прызначаным для будаўніцтва жылога памяшкання, згодна з незалежнай ацэнкай, праведзенай у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.10.2006 № 615 «Аб ацэначнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь»;

кошт набыцця жылога памяшкання (долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне) – кошт набыцця агульнай плошчы жылога памяшкання (долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне), аднакватэрнага жылога дома (долі ў праве ўласнасці на аднакватэрны жылы дом), у тым ліку кошт, які складае розніцу ў кошце паміж абменьваемымі жылымі памяшканнямі, пазначаны ў дагаворы мены, вызначаемы з улікам уключаных у цану дагавору куплі-продажу (дагавору мены, пратакола (выпіскі з пратакола) аб выніках таргоў (аўкцыёнаў)) гаспадарчых памяшканняў, гаспадарчых пабудоў, машына-месца, зямельнага ўчастка, на якім яны знаходзяцца, а таксама абсталявання (кухоннага, сантэхнічнага і інш.), мэблі, бытавой тэхнікі, іншых прадметаў хатняга ўжытку;

 кошт набыцця незавершанага закансерваванага капітальнага будынку на зямельным участку, прызначаным для будаўніцтва жылога памяшкання, – кошт набыцця агульнай плошчы незавершанага закансерваванага капітальнага будынку на зямельным участку, прызначаным для будаўніцтва жылога памяшкання, у тым ліку кошт, які складае розніцу ў кошце паміж абменьваемымі незавершаным закансерваваным капітальным будынкам на зямельным участку, прызначаным для будаўніцтва жылога памяшкання і жылым памяшканнем (незавершанымі закансерваванымі капітальнымі будынкамі на зямельных участках, прызначаных для будаўніцтва жылых памяшканняў), пазначаны ў дагаворы мены, вызначаемы з улікам уключаных у цану дагавору куплі-продажу (дагавору мены, пратакола (выпіскі з пратакола) аб выніках таргоў (аўкцыёнаў)) гаспадарчых памяшканняў, гаспадарчых пабудоў, зямельнага ўчастка, на якім яны знаходзяцца;

«Хозяйственные помещения – помещения, находящиеся внутри жилого помещения (одноквартирного жилого дома, дома для сезонного и временного проживания, дачи, садового домика) и предназначенные для обеспечения хозяйственно-бытовых нужд (коридор, санузел, кладовая, прихожая, кухня, холл, гардеробная, топочная, встроенный шкаф, помещение без окон и иное помещение, не являющееся жилой комнатой);

Хозяйственные постройки – капитальные строения (здания, сооружения), постройки, используемые для ведения личного подсобного хозяйства, которые по отношению к основному строению имеют второстепенное значение на земельном участке и являются принадлежностью основного строения (сарай, баня, гараж (индивидуального пользования), навес, погреб, дворовое сооружение и иные подобные постройки).

[1] Пры вызначэнні памеру крэдыту і (або) ацэнцы крэдытаздольнасці магчыма ўключэнне ў сукупны даход крэдытаатрымальніка даходу(аў) паручыцеля(ў) – блізкага(іх) сваяка(оў) (члена(аў) сям’і) крэдытаатрымальніка (жонкі, мужа), бацькоў, дзяцей, родных братоў і сясцёр мужа і жонкі, унукаў).

[2] Не дапускаецца прадастаўленне крэдыту ў адпаведнасці з гэтым радком у выпадку, калі крэдытаатрымальніку на набыццё таго ж жылога памяшкання прадастаўлены наступны крэдыт: ільготны крэдыт згодна з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Не дапускаецца пераафармленне залішне (неправамерна) атрыманай, выкарыстанай не па мэтавым прызначэнні грамадзянамі сумы льготнага крэдыту на крэдыт у адпаведнасці з гэтым радком.

[3] Вяртанне (пагашэнне) асноўнага доўгу па крэдыце ажыццяўляецца:

пры набыцці жылога памяшкання (долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне), незавершанага закансерваванага капітальнага будынку на зямельным участку, прызначаным для будаўніцтва жылога памяшкання, – з наступнага месяца пасля прадастаўлення крэдыту (часткі крэдыту).

[4] Працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам з’яўляецца плаваючай і змяняецца з дня змянення стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

[5] Пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыце ажыццяўляецца:

пры набыцці жылога памяшкання (долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне), незавершанага закансерваванага капітальнага будынку на зямельным участку, прызначаным для будаўніцтва жылога памяшкання, – з наступнага месяца пасля прадастаўлення крэдыту (часткі крэдыту).

требования для получения кредита на автоПатрабаванні да заяўніка

Крэдыты прадастаўляюцца дзеяздольным фізічным асобам (грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам (асобам без грамадзянства)), якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць пастаянны даход у Рэспубліцы Беларусь або ў арганізацыях Расійскай Федэрацыі (іншых дзяржаў), якія адносяцца да інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, пералічаным на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў, (прадаставіўшым паручыцельства фізічнай асобы мужа(жонкі) (пры наяўнасці) незалежна ад наяўнасці (адсутнасці) пастаяннага даходу ў Рэспубліцы Беларусь або за яе межамі), у тым ліку дасягнуўшым агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту (прадаставіўшым паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы) з ліку блізкага(іх) сваяка(оў) (члена(аў) сям’і) заяўніка, не дасягнуўшых агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту;

Грамадзянам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, крэдыты прадастаўляюцца зыходзячы з памеру пенсіі або пры ажыццяўленні ім працоўнай дзейнасці – зыходзячы з памеру сярэднямесячнага даходу ад працоўнай дзейнасці за апошнія тры месяцы.

icon1Неабходныя дакументы

  • Дакумент, які сведчыць асобу заяўніка (Крэдытаатрымальніка) (паручыцеля) (для агляду і вызначэння праваздольнасці);
  • дакументы, якія пацвярджаюць даходы фізічнай асобы для атрымання крэдыту, афармлення паручыцельства (даведкі аб даходах)[1]. Калі Заяўнік і (або) паручыцель атрымліваюць заработную плату (пенсію) ва ўстанове Банка афармленне крэдыту магчыма без прадастаўлення даведкі аб даходах;
  • Згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеляў на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Згода на прадастаўленне крэдытнай справаздачы можа быць аформлена Заяўнікам у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь. У дадзеным выпадку крэдытная справаздача з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца Заяўнікам у Банк самастойна;
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля(ў) на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў распараджэнні МУС;
  • дагавор куплі-продажу, натарыяльна або рэгістратарам засведчаны і зарэгістраваны ў арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй (дагавор, зарэгістраваны ў сельскім выканаўчым камітэце, калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі такі дагавор лічыцца заключаным, або пратакол (выпіска з пратакола) аб выніках публічных таргоў (аўкцыёнаў). У дагаворы куплі-продажу, пратаколе (выпісцы з пратакола) аб выніках публічных таргоў (аўкцыёнаў) павінны быць прадугледжаны тэрміны канчатковага разліку па дагаворы. [2]

  • анкета заяўніка (паручыцеля(яў)). Афармляецца ў банку.

[1] Тэрмін дзеяння даведак – 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы. Датай выдачы лічыцца пазначаная на даведцы дата рэгістрацыі прадпрыемства (арганізацыі), якое выдала такую ​​даведку.

 [2] Пры прадастаўленні крэдыту на набыццё жылога памяшкання (часткі жылога памяшкання, выдзеленай у асобнае жылое памяшканне (ізаляваны жылы пакой), долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне, незавершанага закансерваванага капітальнага будынку на зямельным участку, прызначаным для будаўніцтва жылога памяшкання), разгляд пытання аб выдачы крэдыту магчымы пры прадстаўленні Заяўнікам папярэдняга дагавору куплі-продажы.

Пры куплі аднакватэрнага жылога дома:

  • незалежная ацэнка кошту набываемага аднакватэрнага жылога дома (долі ў праве ўласнасці на аднакватэрны жылы дом) у фізічных (юрыдычных) асоб (індывідуальных прадпрымальнікаў), за выключэннем забудоўшчыкаў, праведзеная ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.10.2006 № 615 «Аб ацэначнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь». Разлік памеру крэдыту ажыццяўляецца з выкарыстаннем рыначнага кошту згодна з незалежнай ацэнкай.

Пры куплі жылога памяшкання ў шматкватэрным або блакіраваным жылым доме:

  • па жаданні кліента - незалежная ацэнка кошту набываемага жылога памяшкання ў шматкватэрным або блакіраваным жылым доме ў фізічных (юрыдычных) асоб (індывідуальных прадпрымальнікаў), за выключэннем забудоўшчыкаў, праведзеная ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.10.2006 № 615 «Аб ацэначнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Пры адсутнасці ў пакеце дакументаў заяўніка незалежнай ацэнкі для разліку памеру крэдыту з выкарыстаннем рыначнага кошту жылога памяшкання прымяняецца разліковы кошт жылога памяшкання.

Пры куплі незавершанага будынку:

  • незалежная ацэнка кошту набываемага незавершанага будынку, праведзеная ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.10.2006 № 615 «Аб ацэначнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь». Разлік памеру крэдыту ажыццяўляецца з выкарыстаннем рыначнага кошту згодна з незалежнай ацэнкай.

Індывідуальныя прадпрымальнікі дадаткова прадастаўляюць наступныя дакументы*:

  • копіі пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, ліцэнзіі (пры наяўнасці), з прад’яўленнем арыгіналаў;
  • звесткі аб даходах індывідуальнага прадпрымальніка;
  • даведка абслугоўваючага банка аб руху грашовых сродкаў па бягучым рахунку за апошнія тры месяцы, аб наяўнасці картатэкі да бягучага рахунку (даведка не прадстаўляецца ў выпадку, калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку; пры наяўнасці рахунку ва ўстанове Банка, па даручэнні Заяўніка можа быць запытана выпіска з бягучага рахунку за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам);
  • падатковая дэкларацыя (разлік) за апошні справаздачны перыяд. Падатковая дэкларацыя прадстаўляецца, калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку або пры адсутнасці атрымання грашовых сродкаў на яго;

З мэтай атрымання крэдыту Заяўнік можа звярнуцца ў службу іпатэчнага і льготнага крэдытавання ААТ «ААБ Беларусбанк».

Рамеснікі, фермеры і асобы, якія ажыццяўляюць іншую дзейнасць, не патрабуючую рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, дадаткова прадастаўляюць:

  • паведамленне аб прысваенні УНП устаноўленай формы падатковага органа, ліцэнзія (пры наяўнасці)
  • выпіска з даных уліку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені
  • даведка абслугоўваючага банка аб руху грашовых сродкаў па бягучым рахунку за тры апошнія месяцы, (даведка не прадстаўляецца ў выпадку, калі рамеснік/фермер працуе без адкрыцця рахунку; пры наяўнасці рахунку ва ўстанове Банка, па даручэнні Заяўніка можа быць запытана выпіска з бягучага рахунку за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам);
  • звесткі аб даходах за тры апошнія месяцы.

Дакументы, якія прадстаўляюцца пры забеспячэнні выканання абавязацельстваў па крэдыце залогам (іпатэкай) нерухомай маёмасці

  • выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй аб адсутнасці абцяжарання правамі трэціх асоб і арыштаў на прадмет залогу
  • абавязковая незалежная ацэнка кошту прадмета закладу (не прадастаўляецца ў выпадках прадастаўлення ў заклад (іпатэку) рэканструюемага (рэканструяванага) з прыцягненнем крэдыту жылога памяшкання ў сілу заканадаўства; рэканструюемага (набываемага) з прыцягненнем крэдыту жылога памяшкання)
  • Рэкамендаваны пералік выканаўцаў незалежнай ацэнкі

Пры прадастаўленні ў залог (іпатэку) аднакватэрнага жылога дома з адначасовай іпатэкай па тым жа дагаворы зямельнага ўчастка, на якім ён знаходзіцца, або часткі гэтага ўчастка, якая функцыянальна забяспечвае закладваемы аб’ект, або прыналежнага залогадавальніку права арэнды гэтага ўчастка або яго адпаведнай часткі - у выніках ацэнкі павінен быць выдзелены кошт зямельнага ўчастка (права арэнды зямельнага ўчастка).

Іншыя выгадныя прапановы банка