У адпаведнасці з п. 5 арт. 5 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне персанальных даных» ад 07.05.2021 №99-З (далей – Закон), да атрымання згоды на апрацоўку персанальных даных суб’екту персанальных даных прадастаўляецца наступная інфармацыя:
- Аператар, які атрымлівае згоду суб’екта персанальных даных на апрацоўку персанальных даных:
- ААТ «ААБ Беларусбанк», 220089, г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 18.
- Мэты апрацоўкі персанальных даных:
- прыняцце мер рэагавання на паступіўшую інфармацыю аб супрацьпраўных дзеяннях і інфармаванне праваахоўных органаў.
- Пералік персанальных даных, на апрацоўку якіх даецца згода суб’ектам персанальных даных:
- Прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца);
- чысло, месяц, год нараджэння;
- нумары кантактных тэлефонаў (мабільны, ГТС);
- Тэрмін, на які даецца згода суб’екта персанальных даных на апрацоўку персанальных даных:
- 30 сутак з даты, наступнай за датай афармлення апавяшчэння.
- Пералік дзеянняў з персанальнымі данымі, на ажыццяўленне якіх даецца згода суб’екта персанальных даных, агульнае апісанне выкарыстоўваемых аператарам спосабаў апрацоўкі персанальных даных:
- збор, сістэматызацыя, захоўванне, змяненне, выкарыстанне, прадастаўленне выдаленне/блакіраванне, якія ажыццяўляюцца з выкарыстаннем (без выкарыстання) сродкаў аўтаматызацыі.
У адпаведнасці з абзацам дзявятым п. 5 арт. 5 Закона суб’екту персанальных даных тлумачацца яго правы, прадугледжаныя Главой 3 Закона.
Суб’ект персанальных даных мае права:
- у любы час без тлумачэння прычын адклікаць сваю згоду на апрацоўку сваіх персанальных даных, шляхам падачы аператару заявы ў пісьмавай форме або ў выглядзе электроннага дакумента, або ў форме, з дапамогай якой атрымана яго згода;
- бясплатна, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, шляхам падачы аператару заявы ў пісьмовай форме або ў выглядзе электроннага дакумента, атрымліваць інфармацыю, якая датычыцца апрацоўкі сваіх персанальных даных, якая ўтрымлівае:
- найменне аператара персанальных даных і яго месца знаходжання;
- пацвярджэнне факта апрацоўкі персанальных даных аператарам;
- пералік персанальных даных і крыніца іх атрымання;
- прававыя падставы і мэты апрацоўкі персанальных даных;
- тэрмін, на які дадзена яго згода;
- найменне і месца знаходжання ўпаўнаважанай асобы, калі апрацоўка персанальных даных даручана такой асобе;
- іншую інфармацыю, прадугледжаную заканадаўствам. Пры гэтым суб’ект персанальных даных не павінен абгрунтоўваць свой інтарэс да запытваемай інфармацыі;
- патрабаваць ад аператара ўнясення змяненняў у свае персанальныя даныя ў выпдаку, калі персанальныя даныя з’яўляюцца няпоўнымі, састарэлымі або недакладнымі;
- атрымліваць ад аператара інфармацыю, шляхам падачы аператару заявы ў пісьмовай форме або ў выглядзе электроннага дакумента, аб прадастаўленні сваіх персанальных даных трэцім асобам адзін раз у каляндарны год бясплатна, калі іншае не прадугледжана Законам і іншымі заканадаўчымі актамі;
- патрабаваць ад аператара, шляхам падачы аператару заявы ў пісьмовай форме або ў выглядзе электроннага дакумента, бясплатнага спынення працоўкі сваіх персанальных даных, уключаючы іх выдаленне, пры адсутнасці падстаў для апрацоўкі персанальных даных, прадугледжаных Законам і іншымі заканадаўчымі актамі;
- абскардзіць дзеянні (бяздзеянне) і рашэнні аператара, якія парушаюць яго правы пры апрацоўцы персанальных даных, ва ўпаўнаважаны орган па абароне правоў субъектаў персанальных даных у парадку, устаноўленым заканадаўствам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб. Прынятае ўпаўнаважаным органам па абароне правоў суб’ектаў персанальных даных рашэнне можа быць абскарджана суб’ектам персанальных даных у суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
У выпадку дачы згоды на апрацоўку сваіх персанальных даных прадастаўленыя даныя будуць апрацоўвацца Аператарам у мэтах і на працягу тэрміну, пазначаных у прадастаўленай інфармацыі. У выпадку адмовы персанальныя даныя не падлягаюць апрацоўцы і паведамленне кліента, якое накіроўваецца шляхам самастойнага запаўнення формы Паведамлення банка (анкеты), аб спробах махлярскіх дзеянняў, прымацца ў апрацоўку не будзе.